100-годзе з дня нараджэння

У студзені святкуецца 100-годзе з дня нараджэння беларускага
пісьменніка, публіцыста, грамадскага дзеяча, ганаровага грамадзяніна
горада Полацка Аляксандра Ануфрыевіча Савіцкага.
Менавіта з гэтай нагоды 11 студзеня і прайшоў ў дзіцячай бібліятэцы ім.
Л. М. Талстога калейдаскоп цікавых гісторый “Дзівосы Лысай гары”.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў 4 “Б” класа з творчасцю пісьменніка,
спынілася на асноўных фактах яго біяграфіі.
Калейдаскоп цікавых гісторый – падарожжа па кнігам Алеся Савіцкага
“Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка”, “Яўгенка, Лінда і Рык”,
“Прыгоды Муркі”, якія складаюць прыгодніцкую трылогію “Дзівосы
Лысай гары”. Рабяты гучна чыталі ўрыўкі з кніг, адказвалі на пытанні
віктарыны, разгадвалі крыжаванкі, рэбусы і нават складалі таймлайн на
прачытаннаму.
Да мерапрыемства была прымеркавана выстава кніг Алеся Савіцкага “З
глыбіняў роднага краю”. Кнігі зацікавілі рабят, многія вырашылі ўзяць
іх для чытання.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий