Другі  дзень абласнога марафону  ”Размаўляй і натхняй“

20 лютага бібліятэкі-філіялы дзяржаўнай установы культуры ”Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ працягваюць праводзіць мерапрыемствы ў рамках абласнога марафону  ”Размаўляй і натхняй“.

У дзіцячай бібліятэцы імя Я.Журбы-філіял №6 прайшоў конкурс на лепшага чытача вершаў ”Мова маіх продкаў не павінна згаснуць“. У конкурсе актыўны ўдзел прынялі вучні ДУА ”Сярэдняя школа №14 імя М.С.Грыневіча г. Полацка“. Яны дэкламавалі вершы і апавяданні на беларускай мове. У якасці ўзнагароды ўсе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць кніжныя закладкі.

У Астраўшчынскай бібліятэцы-філіяле №39 прайшоў пазнавальны інтэлектуальны батл для дзяцей і падлеткаў ”Я ведаю сваю мову“. Падлеткі, працуючы ў камандзе, з задавальненнем адказвалі на пытанні, выконвалі заданні і ў выніку паказалі выдатныя вынікі.

Супрацоўнік Шпакоўшчынскай бібліятэцы-філіяла № 53 прапанаваў чытачам напісаць на каляровых папяровых сэрцайках любімыя словы па-беларуску і пакінуць іх на дрэве ”Улюбёных у родную мову“ ў рамках акцыі ”Далучыся да роднага слова“.

У Завозерскай бібліятэцы-філіяле №31 прайшла конкурсна-гульнёвая праграма ”Родная мова — матчына мова“. У ходзе мерапрыемства юныя чытачы адгадвалі беларускія загадкі-жарты і успаміналі прыказкі.

У дзіцячай бібліятэцы імя Л.М.Талстога-філіял № 1 распачалася акцыя па стварэнню інтэрактыўнага воблака слоў ”Маё любімае слова па-беларуску“. Кожны жадаючы мог напісаць на рознакаляровых сцікерах свае любімыя словы, якія ён лічыць сапраўды важнымі і каштоўнымі. Самымі папулярнымі словамі, якімі падзяліліся ўдзельнікі акцыі, былі ”матуля“, ”бацька“, ”каханне“, ”шчасце“, ”воблака“, ”кветка“.

У бібліятэцы-філіяле №4 20 лютага пачалі праводзіць акцыю ”Размаўляй са мной па-беларуску“. Карыстальнікі бібліятэкі ў гэты дзень размаўлялі на беларускай мове, прымалі ўдзел у віктарыне ”Беларускія прыказкі і прымаўкі“, рабілі сэлфі з любімай кнігай беларускіх пісьменнікаў. З 20 лютага пачалі дзейнічаць кніжныя выставы: бібліятэка-філіял №4 –”Роднай мовы жывыя вытокі“, бібліятэка-філіял №5 – ”Чытаем на роднай мове“, дзіцячая бібліятэка імя Я.Журбы-філіял № 6 – ”Вандроўка ў родную мову“,  Азінская бібліятэка-філіял №8 – ”А як па беларуску?“, Гомельская бібліятэка-філіял № 23 – ”Лепшыя беларускія  кніжкі“, Завозерская бібліятэка-філіял №31 – ”Мова – крыніца ўсёй прыгажосці“, Шпакоўшчынская бібліятэка-філіял № 53 – ”Беларуская скарбонка“.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий