Чацвёрты дзень абласнога марафону  ”Размаўляй і натхняй“

22 лютага бібліятэкі-філіялы дзяржаўнай установы культуры ”Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ працягваюць праводзіць мерапрыемствы ў рамках абласнога марафону  ”Размаўляй і натхняй“.

Бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі імя Л.М.Талстога-філіял № 1 запрасілі вучняў 4 ”Б“ класа ДУА ”Сярэдняя школа № 10 імя У.М.Азіна г. Полацка“ прыняць удзел у інтэлектуальнай гульне ”Родная мова – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…“.

Мерапрыемства прайшло ў гульнёвай форме, дзякуючы якой вучні паказалі свае веды і моўную эрудыцыю. Дзве каманды ўдзельнікаў праходзілі наступныя выпрабаванні: ”Слова трапнае і дасціпнае“, ”Тлумачым правільна“,”Граматычнае лато“,”Папацей грамацей“, ”Спрыт, знаходлівасць і розум“, ”Аматары беларускага фальклору“, ”Перакладчыкі“. Вельмі ўразіў прысутных ”Конкурс капітанаў“, дзе старэйшынам каманд патрэбна было прайсці нялёгкае выпрабаванне. Пераможцы ў гульні атрымалі граматы і кішэнныя календары ў падарунак ад бібліятэкі.

У Астроўшчынскай бібліятэцы-філіяле № 39 праведзена літаратурная імправізацыя ”Паэтычная хвіліна“, падчас якой чытачам рознага ўзросту прапаноўвалася прадэкламаваць урывак любімага беларускага паэта. Шмат наведвальнікаў бібліятэкі з задавальненнем адгукнулася на цікавую прапанову.

У Шпакоўшчынскай бібліятэцы-філіяле № 53 прайшоў інтэлектуальна-пазнавальны турнір ”Знаўцы мовы“. Праверыць свае веды роднай мовы прыйшлі вучні 5 і 6 класа ДУА ”Шпакоўшчынская базавая школа Полацкага раёна“. Дзве каманды паказвалі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць у конкурсах ”Загадкі з вясёлай хаткі“, ”Перакладчыкі“, ”Складзі прымаўку“. Усе ўдзельнікі турніра атрымалі ўзнагароды і вясёлы настрой. У бібліятэцы-філіяле №5 прайшла сустрэча з Наталляй Літвінавай – паэткай літаратурнага аб’яднання ”Наддзвінне“. Пасля знаёмства і невялікага расповеда аб паэткеі ў сценах бібліятэкі гучалі яе чароўныя вершы на роднай мове. Яны палоняць свёй вытанчанасцю, прагажосцю рыфмаў, мілагучнасцю. Сама паэтка называе сябе прадаўжальніцай традыцый паэтаў сярэбранага стагоддзя, прыхільніцай паэзіі Максіма Багдановіча. І з гэтым нельга не пагадзіцца, бо яе вершы сапраўды ўзнёслыя і прыгожыя. Асабліва спадабаўся гасцям верш ”Снежны накцюрн“, да якога паэтка сама падабрала мелодыю і выканала яго для прысутных.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий