Літаратурная гадзіна “Беларуская казка 21 стагоддзя”
21 лютага ў бібліятэцы імя А.Герцэна – філіял №2 прайшла літаратурная гадзіна “Беларуская казка 21 стагоддзя”.
Бібліятэкар-вядучы падкрэсліла, што каб ведаць сваю мову добра, трэба многа чытаць. І кніжкі павінны быць цікавымі.
Дзецям была прадстаўлена серыя кніг “Казкі 21 стагоддзя”, якая пачала выходзіць з 2008 года. Гэтыя кнігі – сапраўдны падарунак дзецям. Яны павучальныя, багатыя на выдумку, вучаць рабіць дабро, шанаваць сяброўства, берагчы нашу непаўторную прыроду. Яны павінны спадабацца хлопчыкам і дзяўчынкам і дапамагчы ў вывучэнні роднай мовы.


