Трэці дзень абласнога марафону  ”Размаўляй і натхняй“

21 лютага бібліятэкі-філіялы дзяржаўнай установы культуры ”Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ працягваюць праводзіць мерапрыемствы ў рамках абласнога марафону  ”Размаўляй і натхняй“.

У бібліятэцы імя А.І.Герцэна-філіял № 2 праходзіла віктарына ”Што гэта значыць?“. Удзельнікамі віктарыны сталі хлопчыкі і дзяўчынкі школьнага лагера ДУА ”Сярэдняя школа №2 г. Полацка“. Юным чытачам дэманстраваліся розныя рэчы і прадметы, якія дзеці называлі па-беларуску, а потым спрабавалі суаднесці рускую назву з картак з беларускай.

У бібліятэцы імя Я.Купалы-філіял №3 прайшла гульня-забаўлянка ”Сустрэча з казкай“. У ёй актыўны ўдзел прымалі выхаванцы школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Полацка”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць выдатнага дзіцячага пісьменніка, паэта, празаіка, перакладчыка, фалькларыста, крытыка Алеся Якімовіча. Ён апрацаваў больш за 200 беларускіх народных казак, многія з якіх увайшлі ў зборнікі: ”Каток – залаты лабок“, ”Бацькаў дар“, ”З рога ўсяго многа“, ”Разумная дачка“, ”Андрэй за ўсіх мудрэй“. Казкі гэтыя шырока друкуюцца  ў нашай краіне і перакладаюцца на іншыя мовы.

Вучні прынялі ўдзел у конкурсе ”Палёт фантазіі“, віктарыне ”Па казачных сцяжынках“, гульнях: ”Казкі з намі размаўляюць“ і ”Казачная блытаніна“, пяціхвілінке эрудытаў ”Жылі-былі казкі“. Усім спадабаўся артыстычны конкурс ”Казка збірае сяброў“ і  мультыплікацыйныя фільмы: ”Піліпка-сынок“ і ”Каток – залаты лабок“.

У бібліятэцы-філіяле №4 праведзена квэст-гульня ”Пагуляем у роднае слова”, якая аб’яднала аматараў і знаўцаў мілагучнага беларускага слова. Канкурсанты спаборнічалі ў веданні загадак, крыжаванак і прыказак – залацінак народнай мудрасці, працавалі перакладчыкамі. Па выніках гульні засталася надзея, што шчырыя, сардэчныя словы беларускай мовы будуць гучаць часцей.

У бібліятэцы-філіяле №5 удзельнікі праекта ”Натхненне“ былі запрошаны на інтэлектуальную гульню-віктарыну ”Гучы, роднае слова!“. У ходзе гульні  вучні выканалі шэраг разнастайных цікавых заданняў, у якіх трэба было паказаць веданне роднай мовы, гучалі мелодыі народных беларускіх песень ”Лявоніха“, ”Касіў Ясь канюшыну“, ”Чаму ж мне ня пець?“. Падрыхтаваныя дзеці прачыталі вершы Аксаны Хацкевіч ”Наша мова“, Ігара Пракаповіча ”Пагавары са мной на роднай мове“.

Супрацоўнік дзіцячай бібліятэцкі імя Я.Журбы-філіял №6 у ДУА ”Дзiцячы садок №31 г. Полацка“ правёў гульню-конкурс ”Ведай i любi родную мову“, падчас якой дзецям былі прачытаны беларускiя казкi ”Ганарыстая варона“, ”Аленка i жучок“, ”Вол ды асел“, ”Зайкава хата“ i зададзены пытаннi, на якія яны паспяхова адказалі.

У Мацюшэўскай бібліятэцы-філіяле №7 21 лютага праведзен інформ-дайджэст ”Які ж гэта цуд – слова, мова твая“. У пачатку мерапрыемства удзельнікі па чарзе чыталі вершы на беларускай мове. Дзеці ахвотна адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, перакладалі фразы з рускай мовы на беларускую, шукалі памылкі ў тэксце.

21 лютага ў сценах Гомельскай бібліятэцы-філіяле № 23 прайшла літаратурна-інфармацыйная гадзіна ”Да роднай мовы крок зрабі“, у пачатку якой прагучалі ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў Я.Купалы, Я.Коласа і М.Багдановіча, якія чыталі Вашчанка Васіліса і Лукашэвіч Марыя. Удзельнікі чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы.

У Шпакоўшчынскай бібліятэцы-філіяле № 53 працягнулася акцыяй ”Далучыся да роднага слова“. Чытачам спадабалася пісаць любімыя словы па-беларуску. А аматары роднай мовы змаглі праверыць свае веды, разгадваючы філворд ”Родныя словы“.

Для вучняў ДУА ”Шпакоўшчынская базавая школа Полацкага раёна“ была падрыхтавана гадзіна роднай мовы ”Роднай мовы гук чароўны“. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята Дня роднай мовы, пагутарылі пра лёс беларускай мовы, неабходнасці яе захавання. Далей былі цікавыя конкурсы: ”Перакладзі“, ”Аднолькавыя словы“, ”Лішні“, ”Загадка“, ”Складзі прымаўку“. Завяршылася гадзіна праглядам відэароліка ”Цікавыя факты пра родную мову“. З 21 лютага пачалі дзейнічаць кніжныя выставы: Мацюшэўская бібіліятэка-філіял №7  – ”Гучы родная мова“, Астроўшчынская бібліятэка-філіял №39 – ”Мае любімыя беларускія словы“, бібліятэка імя Я.Купалы-філіял №3 – ”Слава кніжцы беларускай!“, цэнтральная раённая бібліятэка імя. Ф.Скарыны – ”Шануй мову сваю“.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий