Шосты дзень абласнога марафону ”Размаўляй і натхняй“
24 лютага бібліятэкі-філіялы дзяржаўнай установы культуры ”Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ працягваюць праводзіць мерапрыемствы ў рамках абласнога марафону ”Размаўляй і натхняй“.
У Астроўшчынскай бібліятэцы-філіяле № 39 праведзена літаратурна-пазнавальная гульня ”Куфэрак мудрасці“. Мерапрыемства садзейнічала далучэнню прысутных да беларускай мовы і выхаванню павагі да роднага слова. Не толькі дзеці, але і дарослыя з задавальненнем адгадвалі загадкі, назвы казак, складалі прыказкі і прымаўкі.
У Шпакоўшчынскай бібліятэцы-філіял № 53 праведзена паэтычная мазаіка ”Мілагучнае, звонкае, роднае слова“. Падчас сустрэчы прагучалі вершы Т.К.Вышынскай, радкі вершаў Васіля Граноўскага, пазнаёміліся удзельнікі і з творчасцю Р.М.Цітовай, яе кнігай ”Зірніце на сябе“.
У Азінскай бібліятэцы-філіяле № 8 24 лютага на інфармацыйны дзень ”Гімн роднаму слову“ сабраліся пастаянныя наведвальнікі і людзі, якія любяць беларускую мову. Вельмі добра пагаварылі пра нашу любімую, шаноўную беларускую мову. Удзельнікі ўспаміналі свае любімыя творы, песні і жарты на беларускай мове. З 20 па 24 лютага бібліятэка-філіял №4 разгарнула выставу ”Роднай мовы жывыя вытокі“, на якой былі прадстаўлены творы вядомых беларускіх паэтаў і празаікаў – Я.Купалы, Я.Коласа, М.Лынькова і іншых. Побач экспанаваліся кнігі, якія давалі магчымасць наведвальнікам бібліятэкі пазнаёміца з творчасцю сучасных беларускіх аўтараў. Супрацоўнікі бібліятэкі з задавальненнем заўважылі, што беларуская кніга карыстаецца попытам у чытачоў рознага ўзросту.