Сёмы дзень абласнога марафону ”Размаўляй і натхняй“
25 лютага бібліятэкі-філіялы дзяржаўнай установы культуры ”Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ завяршылі правядзенне мерапрыемстваў у рамках абласнога марафону ”Размаўляй і натхняй“. На працягу тыдня супрацоўнікі падрыхтавалі і правялі мноства цікавых мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай мове.
Дзякуем за ўдзел у абласным марафоне супрацоўнікаў і наведвальнікаў бібліятэк-філіялаў дзяржаўнай установы культуры ”Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“. Адначасова з марафонам праходзілася акцыя ”Віцебскі слоўнік“, для ўдзелу ў якой супрацоўнікі бібліятэк-філіялаў аформілі ілюстрацыі, дзе на адпаведным па сэнсе фоне напісана беларускае слова з яго перакладам на рускую мову. Дзякуючы ўсім удзельнікам ”Віцебскі слоўнік“ папоўніўся адметнымі беларускімі словамі, а дзяржаўная установа культуры ”Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ атрымала сертыфікат удзельніка.
