Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі

 Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» дазваляе атрымаць хуткі доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі, матэрыялаў судовай і іншай правапрымяняльнай практыкі, навуковых і практычных артыкулаў па праве, юрыдычным слоўніку, а таксама да навін заканадаўства.

Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.

У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца:

копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы»);

банкі даных: «Судовая практыка», «Формы дакументаў», «Правапрымяняльная практыка»;

тэматычныя банкі даных — падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях розных сфер прававога рэгулявання.

  Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь — адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.

 Прававы форум Беларусі — афіцыйная пляцоўка ў інтэрнэце для публічнага абмеркавання праектаў прававых актаў. Прававы форум выкарыстоўваецца для правядзення прававых маніторынгаў, а таксама для збору прапаноў грамадзян па ўдасканаленні заканадаўства, устараненню калізій і прававой нявызначанасці.

 Дзіцячы прававы сайт – спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс, на якім простай мовай у займальнай і адаптаванай для ўспрымання дзяцей і падлеткаў форме выкладзена карысная прававая інфармацыя для непаўналетніх (аб асабістай бяспецы, бяспецы ў інтэрнэце; рэкамендацыі па аказанні першай медыцынскай дапамогі; парады псіхолагаў; рэкамендацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў і  т.п.).

Друкаваныя выданні прававой тэматыкі:

Неперыядычныя друкаваныя выданні НЦПІ (Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь, зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментаваныя выданні, выданні серыі «Прававая бібліятэка НЦПІ»), іншыя выданні прававой тэматыкі;

Перыядычныя выданні прававой тэматыкі (навукова-практычны часопіс «Право.by», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 4. Правазнаўства», «Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. Д Экономические и юридические науки», «Государственный контроль: анализ, практика, комментарии», «Законность и правопорядок» «Интеллектуальная собственность в Беларуси», «Налоги Беларуси», «Отдел кадров», «Предварительное расследование», «Проблемы управления», «Трудовое и социальное право», «Юрист», «Юстиция Беларуси»).

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий