Тэатралізаваны занятак “Рассыпаная соль, ці соль ў народных прыкметах”

17 красавіка дзіцячая бібліятэка ім. Л.Н.Талстога запрасіла вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №10 імя У.М.Азіна г. Полацка” на тэатралізаваны занятак “Рассыпаная соль, ці соль ў народных прыкметах”.

З сівой даўніны склалася, што хлеб і соль – гэта сімвалы дабрабыту, шчодрасці і гасціннасці. І таму невыпадкова тое, што ў казках, легендах, народных песнях, прыказках і прымаўках хлеб і соль ўзгадваюцца разам. Ні адзін абед не абыходзіцца без солі: “Без хлеба не сытна, а без солі нясмачна”, “Без солі і хлеба не есца”. Па даўнейшым звычаі прынята сустракаць дарагіх гасцей хлебам з соллю.

На занятку Марылька, Антось і Гаспадыня частавалі прысутных хлебам – соллю, а таксама расказвалі дзецям чаму соль – золата, у чым сіла чацвярговай солі, знаёмілі рабят з прыкметамі і прымаўкамі пра соль.

Вельмі пазнавальна і цікава прайшлі “Цуда-вопыты”. З іх дапамогай дзеці даведаліся, з чаго складаецца соль, аб тым, што соль добра паглынае ваду і хутка раствараецца ў ёй, а таксама што у салёнай вадзе яйка не тоне.

Вучні пазнаёміліся з відамі сальнічак, з  магічнымі ўласцівасцямі солі. Выклікаў інтарэс прысутных і ролік “Салігорск – горад Беларусі”, дзе яны даведаліся пра здабычу солі, яе захаванне і транспарціроўку. Весела гулялі у гульні: “Хто хутчэй збярэ прымаўку?”, “Соль, карысная для…?”, “Салёная фізкультхвілінка”, “Салёны – несалёны” і інш.

Мерапрыемства прайшло ярка і пазнавальна.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий