Встреча с сотрудниками редакции «Вясёлка»

17 верасня ў дзіцячай бібліятэцы ім.Л.М.Талстога — філіял №1 адбылася творчая сустрэча з супрацоўнікамі рэдакцыі “Вясёлка”. На яе былі запрошаны вучні 4-ых класаў ДУА “Сярэдняя школа №10 ім.Ул.М.Азіна г.Полацка”.

Пачала мерапрыемства Ірына Ігараўна Ходзіна – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, супрацоўнік выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”. Яна расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб часопісах “Буся” і “Вясёлка”, аб выданнях з дапоўненнай рэальнасццю выдавецтва.

Потым аб важнасці свята – Дня народнага адзінства – распавеў Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі – беларускі пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, былы галоўны рэдактар “Вясёлкі”. Расказваючы пра сваю кнігу “Я: праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод”, аўтар заклікаў цікавіцца мінулым, сваімі продкамі. А потым на прыкладзе герояў сваіх кніг, расказаў аб героях сучаснасці, лепшых прыкладах для выхаванню патрыятызму. Так, размова ішла аб Зінаідзе Тусналобавай-Марчанка (аб яе подзвігу Уладзімір Сцяпанавіч напісаў аповесць “Крутыя вёрты”), саніструктары, якая на сабе вынесла з боя 128 байцоў, была параненая, засталася без ног і рук, але пражыла напоўненнае грамадскай работай жыцце, выхавала дзвух дзяцей. Адзін з іх, Уладзімір Іосіфавіч Марчанка, прысутнічаў на сустрэчы. Цепла ўспамінаючы аб маці, ён расказаў вучням аб яе жыццевай вытрымцы, аб тым, як часта яе наведвалі школьнікі, баявыя таварышы.

У той жа час, калі пад Варонежам праявіла сваё геройства Зінаіда Міхайлаўна, дзяцей з Полацкага дзіцячага дома выратоўваў варонежскі хлопец Аляксандр Мамкін. Пра тое, як перапраўлялі на вялікую зямлю малых выхаванцаў дзіцячага дома, як зажыва згарэў Саша Мамкін, але пасадзіў самалёт пісьменнік расказаў у кнізе “Пралескі ў небе”. Запрасіўшы на адкрыццё помніка загінуўшаму летчыку і дырэктару дзіяцячага дома М.Фарынка, Уладзімір Ліпскі яшчэ раз прызваў памятаць тых, хто загінуў дзеля нашай сонечнай будучыні.

Завяршыла сустрэча аўтограф-сесіяй: Уладзімір Сцяпанавіч пакідаў на памяць чытачам цеплыя словы, пажадані натхненага і шчаслівага жыцця, пленнай працы. Ірына Ігараўна ў сваю чаргу падаравала прысутным па выпуску часопіса “Вясёлка”.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий