Пазнавальны час «У спадчыну – добрае, роднае слова»
20 лютага адзначаўся Міжнарожны дзень роднай мовы. Да гэтай даты 27 лютага ў дзіцячай бібліятэцы ім. Л.М.Талстога-філіал № 1 быў праведзены пазнавальны час «У спадчыну – добрае, роднае слова» з вучнямі 1 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №10 ім. У.М.Азіна».
Напачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення свята мовы. Потым пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай «Па-беларуску? Калі ласка!», дзе былі прадстаўлены навінкі беларускага друку.
Падчас падарожжа па краіне роднай мовы прысутным давялося зрабіць прыпынкі, на якіх яны выконвалі розныя заданні, разгадвалі загадкі, шарады, рэбусы, крыжаванкі. Цікава прайшоў конкурс «Пазнай слова па значэнні». Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. У гэты дзень кожны атрымаў у падарунак ад бібліятэкі закладку з выявай класіка беларускай літаратуры Я.Коласа. Пасля мерапрыемства бібліятэкар прапанавала ўзяць дадому кнігі на беларускай мове і атрымаць асалоду ад чытання на роднай мове.



