Літаратурнае свята «Прыгоды Вухуціка ў бібліятэцы»
25 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы імя Л.М.Талстога-філіял № 1 адбылося літаратурнае свята «Прыгоды Вухуціка ў бібліятэцы». Гэта яскравае мерапрыемства стала знакавым, бо менавіта падчас яго стартаваў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі-2025.
Літаратурны герой спецыяльна прыляцеў на свята ў бібліятэку з планеты Вухуція, бо вельмі хацеў пазнаеміцца з дзецьмі, якія любяць чытаць кнігі беларускамоўных аўтараў, а таксама пагуляць з хлопчыкамі і дзяўчынкамі ў розныя гульні. Вухуцік разам з вядучай задавалі рабятам, якія наведваюць школьны аздараўленчы лагер ДУА «Сярэдняя школа №10 імя Ул.М.Азіна г. Полоцка», пытанні краязнаўчай віктарыны, дзеці адгадвалі лічбавыя задачкі аб жыхарах Вухуціі, разгадвалі рэбусы з зашыфраванымі іменамі герояў кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў, філворд.
Пасля танцавальнай размінкі «Я – ракета», якую правеў Вухуцік, вядучая пазнаёміла прысутных з кнігамі на кніжнай выставе. Асобнае месца на ёй займалі кнігі Кацярыны Станіславаўна Хадасевіч-Лісавой. З імі, а таксама з цікавымі біяграфічнымі сведкамі пра аўтара, рабят пазнаёміў Вухуцік. Дзеці пазнаёміліся з Падабайкай, ВасільВасем, жахліўчыкамі Лёкам і Тупценем, класавічкамі Асікам, Бэсікам і Вэсікам, паглядзелі буктрэйлер пра кнігу «Палет на Вухуцію». Бібліятэкар распавяла пра незвычаны фармат кніг Кацярыны Станіславаўны: кнігі-перакруткі, падабай-падарожжы, кнігі-квэсты, магчымасць спамаваць стыкерпакі з героямі кніг і атрымаць падарункі ад аўтара.
Напрыканцы свята былі названы імены лепшых чытачоў бібліятэкі 2024 года. Акрамя грамат, рабяты атрымалі ў падарунак ад Вухуціка кнігі К.С.Хадасевіч-Лісавой і салодкі прыз. Гледачы таксама не засталіся без падарункаў: яны атрымалі флаеры ад выдавецкага дома «Звязда», а самыя актыўныя – значкі з выявай Вухуціка. Пасля мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у майстар-класе па стварэнню закладкі «Вухуцік».













