Чытальная зала
Чытальная зала — гэта, свайго роду, “велізарная энцыклапедыя”, да якой могуць звярнуцца за любой інфармацыяй усе жадаючыя. Тут кожны можа адпачыць душой, сабрацца з думкамі, падрыхтавацца да заняткаў, знайсці цікавую для вас інфармацыю. Супрацоўнікі чытальнай залы заўсёды вас сустрэнуць, акружаць увагай і акажуць дапамогу.
Сярод нашых чытачоў прадстаўнікі рознага ўзросту, розных прафесій і інтарэсаў, навучэнцы ВНУ, каледжаў, ПТВ, СШ і інш.
Чытальная зала валодае найбагацейшымі інфармацыйнымі рэсурсамі, сярод якіх:
- шырокі спектр энцыклапедый, даведнікаў і слоўнікаў па ўсіх галінах ведаў;
- падручнікі і навучальныя дапаможнікі;
- шырокая калекцыя ілюстраваных выданняў па мастацтве, жывапісу і графіцы;
- кнігі па літаратуразнаўстве і літаратурнай крытыцы;
- перыядычныя выданні;
- навукова-папулярная літаратура па ўсіх галінах ведаў.
Фонд актыўна папаўняецца новымі выданнямі.
Чытальная зала – гэта не проста слоўнікі, даведнікі, энцыклапедыі – гэта пастаянны пошук новых цікавых рашэнняў у працы з інфармацыяй і чытачом. Наш аддзел дапамагае наведвальнікам з карысцю правесці гадзіны вольнага часу. Супрацоўнікі чытальнай залы праводзяць сустрэчы, вечары, канферэнцыі, інфармацыйныя гадзіны і гасціныя, якія заўсёды збіраюць шматлікую ўдзячную аўдыторыю.
Чытальная зала Цэнтральнай бібліятэкі абслугоўвае 3 500 чытачоў, асноўная частка якіх – студэнты ВНУ, навучэнцы сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў, школьнікі.
Універсальны фонд дазваляе задаволіць самыя разнастайныя чытацкія запыты. Навучальная літаратура, перыядычныя выданні дапамагаюць чытачам у вучобе, пашыраюць кругагляд.
Асноўная мэта работы чытальнай залы – выхаванне моладзі, абуджэнне яе творчага патэнцыялу, развіццё здольнасцяў, павышэнне адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню.