Бібліятэка ім. А. І. Герцэна — філіял № 2
Загадчык бібліятэкі: Твардоўская Наталля Мікалаеўна
Адрас: г. Полацк, вул. касманаўтаў, 69
Тэлефон: 49-13-43
Час працы: 10: 00-19:00
Выхадны дзень: нядзеля
Санітарны дзень: першая серада месяца
Больш за 70 гадоў бібліятэка ім. А.і. Герцэна–філіял №2 з’яўляецца агульнадаступным культурным цэнтрам мікрараёна «Спаскі».
Створаная 25 кастрычніка 1947 года як першая гарадская бібліятэка горада Полацка, яна размяшчалася ў доміку Пятра 1.
У 1959 годзе бібліятэка пераехала ў новы будынак клуба камбіната будаўнічых матэрыялаў, дзе знаходзілася да 1986 года.
2 чэрвеня 1964 года рашэннем выканкама Полацкага гарсавета бібліятэцы было прысвоена імя Аляксандра Герцэна. Новае памяшканне, атрыманае бібліятэкай у 1986 годзе па адрасе: вул.Касманаўтаў, 69, стала яе пастаянным адрасам.
Калектыў бібліятэкі ставіць сваёй задачай далучыць да чытання жыхароў мікрараёна, дапамагчы ім арганізаваць свой вольны час, зрабіць знаходжанне ў бібліятэцы прыемным, камфортным, карысным. Утульная чытальная зала, прасторны аддзел абанемента прапануюць кожнаму чытачу выбраць тое, што яму да спадобы. Фонд бібліятэкі багаты і разнастайны, сёння ён налічвае амаль 55 тысяч экзэмпляраў кніг, 7 назваў газет і 22 часопісы.
Імкнучыся раскрыць гэтыя кніжныя багацці, бібліятэкары пастаянна ўдасканальваюць сваю працу. Прагляды новай літаратуры, кніжныя выставы, агляды сталі найважнейшымі напрамкамі ў рабоце бібліятэкі.






