Філіял №3 — Бібліятэка імя Янкі Купалы
Бібліятэка імя Янкі Купалы-філіял № 3 цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Полацка адчынена 21 снежня 1950 года. У той час мела назву “Гарадская бібліятэка № 2”. У 1964 годзе рашэннем Полацкага выканаўчага камітэта бібліятэцы прысвоена імя Янкі Купалы.
У 1989 годзе бібліятэка пераехала ў новы тыпавы двухпавярховы будынак па адрасе: вул. Марыненка, 42. На першым паверсе знаходзяцца абанемент, канферэнц-зала, зала праваслаўнай літаратуры, на другім – чытальная зала, гульнявы пакой, ПЦПІ, сектар платных паслуг. Бібліятэка абслугоўвае дарослае і дзіцячае насельніцтва.
Сукупны кніжны фонд складае 66 015 дакументаў на розных носьбітах, сярод іх 56 найменняў перыядычных выданняў. Бібліятэка прапануе сваім наведвальнікам 87 відаў платных паслуг.
Рэжым работы: з 10:00 да 19:00, выхадны дзень – нядзеля, апошні дзень месяца – санітарны дзень.
У бібліятэцы распрацаваны і з поспехам рэалізуюцца індывідуальныя творчыя планы, праграмы і праекты:
“Адрас дзяцінства – лета” – арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў у летні час, адказная: Багданава В. У.
“Вучымся быць здаровымі” – фарміраванне патрэбы ў здаровым ладзе жыцця, адказная: Бяхунова Н. Ф.
“Далучыць да роднага слова” – папулярызацыі беларускай кнігі, адказная: Ляўшыцкая І. П.
“Дзе жыве яе Вялікасць кніга” – папулярызацыя кнігі і чытання, адказная: Татарчук Н. В.
“Кніга-103” – абслугоўванне пенсіянераў і людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі на даму, адказныя: супрацоўнікі бібліятэкі
“Літаратурны кадр” – далучэнне да творчага чытання з дапамогай кіно, адказная: Крупіна А. Р.
“Пад шатамі духоўнасці” – духоўна-маральная асвета ў традыцыях праваслаўнай культуры, адказная: Бакуновіч В. У.
“Светлячок” – арт-студыя для дзяцей 4-7 гадоў, адказныя: Іванова В. В., Прыгодзіч І. К.
“Сустрэча са святам” – правядзенне дзіцячых ранішнікаў, адказная: Трафімава М. А.
“Экалогія для дапытлівых” – выхаванне экалагічнай культуры, адказная: Рудакова Н. М.
Больш падрабязная інфармацыя аб дзейнасці бібліятэкі размешчана на наступных рэсурсах:
Афіцыйны сайт Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы http://www.skorina-lib.by/
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма – група Facebook https://www.facebook.com/groups/447389262005009/
Бібліятэка імя Янкі Купалы – Instagram https://www.instagram.com/biblioteka_filial_3_polotsk/
Бібліятэка ім. Янкі Купалы – група ВКонтакте https://vk.com/bibliotekaimyankikupaly
Полацкая Епархія http://eparhia992.by/
Храм Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў Полацку. http://polotsk-pokrov.cerkov.ru/
Загадчык бібліятэкай В.У. Багданава (77-19-98)