Філіял №5

БЕЛ  |  РУС

Бібліятэка-філіял №5 знаходзіцца ў мікрараёне Грамы, у будынку СШ № 14.

Штат 2 бібліятэкары. У бібліятэцы ёсць 6 пасадачных месцаў для прагляду перыёдыкі, работы з энцыклапедычнымі выданнямі, даведачнай літаратурай.

Пры бібліятэцы працуе клуб «Цеплыня сэрцаў» — для чытачоў старэйшага пакалення.

Тэмы паседжанняў: «Мы за гарбатай не сумуем», «Дзень маці» і інш. Для падлеткаў адчынены дзверы клуба «Натхненне».

Наша бібліятэка працуе пад дэвізам «Паразмаўляй са мной, бібліятэкар!».