Дзіцячая бібліятэка імя Я. Журбы, філіял №6
Пачынаецца наша гісторыя з 1952 года… Маленькі пакойчык у драўляным доме, кніжны фонд – 500 экзэмпляраў, а чытачоў – усяго 240 чалавек.
З 1964 года наша бібліятэка перасялілася ў прасторны дом ля дарогі, які і да сённяшняга дня прыветліва сустракае сваіх чытачоў. 2 чэрвеня 1964 года бібліятэцы прысвоена імя Янкі Журбы.
Сучасныя паказальнікі работы нашага філіяла ўжо не такія сціплыя як калісьці: кніжны фонд – 23 000 экзэмпляраў; чытачоў – 1250 чалавек. Штогод бібліятэку наведваюць 8 000 чалавек.
А наведваюць нашу бібліятэку не толькі вучні 5, 12 і 14 школ, але і дашкольнікі дзіцячых садкоў, якія знаходзяцца побач. Некаторыя дзеці, што жывуць у іншых мікрараёнах горада, па старой памяці, усё яшчэ звяртаюцца да нас.
У верасні 2003 года пры бібліятэцы пачаў сваю дзейнасць дзіцячы лялечны тэатр «Церамок». Вучні БШ №5 з задавальненнем прымаюць удзел у пастаноўках.
Прыходзьце да нас у госці! Наш утульны і знадворку, і ўнутры дом – бібліятэка заўсёды адчынены для сяброў.