Аддзел камплектавання
Аддзел камплектавання быў створаны ў снежні 1978 года і існуе пры цэнтральнай бібліятэцы для фарміравання адзінага фонду ЦБС. У функцыі аддзела ўваходзіць:
- планаванне камплектавання і яго ажыццяўленне;
- удзел у вывучэнні складу і выкарыстання адзінага фонду;
- пераразмеркаванне літаратуры;
- кампутарны ўлік новых паступленняў і іх размеркаванне паміж структурнымі падраздзяленнямі ЦБС;
- выключэнне з уліковых дакументаў выданняў, адабраных да спісання;
- выяўленне і папаўненне прабелаў у камплектаванні шляхам кнігаабмену, пакупкі выданняў, якія адсутнічаюць, прыняцце дароў;
- адлюстраванне зместу фондаў бібліятэк у сістэме каталогаў і картатэк;
- афармленне штогадовай падпіскі на перыядычныя выданні;
- работа з рэгістрацыйнай картатэкай перыядычных выданняў;
- правядзенне планавай праверкі фонду структурных падраздзяленняў ЦБС;
- праца па афармленні заказаў па МБА;
- сістэматызацыя дакументаў на рускай, беларускай і замежных мовах.