Публічны цэнтр прававой інфармацыі

БЕЛ  |  РУС

 ПЦПИ-лого

Аб публічным цэнтры прававой інфармацыі

У мэтах забеспячэння рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь створана дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі.

Адным з яе элементаў з’яўляюцца публічныя цэнтры прававой інфармацыі, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным цэнтрам правовой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на пляцоўках дзяржаўных публічных бібліятэк.

Падрабязней пра сістэму ПЦПІ рэспублікі можна даведацца на сайце НЦПІ ў раздзеле ПЦПІ — сацыяльны дзяржаўны праект.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівых адносін да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян.

Задачамі публічнага цэнтра прававой інфармацыі з’яўляюцца:

арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;

фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія садзейнічаюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх правоў і абавязкаў;

выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамерных паводзін, паважлівых адносін да права. Падрабязней аб удзеле ПЦПІ ў прававой асвете грамадзян можна даведацца на сайце НЦПІ ў раздзеле ПЦПІ ў сістэме прававой асветы насельніцтва.

Падрабязней аб удзеле ПЦПІ ў прававой асвете грамадзян можна даведацца на сайце НЦПІ ў раздзеле ПЦПІ ў сістэме прававой асветы насельніцтва.

Публічныя цэнтры прававой інфармацыі Полацкага раёна і горада Полацка

Публічны цэнтр прававой інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Ф.Скарыны

Адрас: г. Полацк, вул. Гогаля, д. 15.

Тэл.: 8 (0214) 46 34 51

Публічны цэнтр прававой інфармацыі дзіцячай бібліятэкі ім. Л. М. Талстога — філіял №1

Адрас: г. Полацк, вул. Свярдлова, д. 17.

Тэл.: 8 (0214) 46 26 33

Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі ім. А. І. Герцэна – філіял №2

Адрас: г. Полацк, вул. Касманаўтаў, д. 69.

Тэл.: 8 (0214) 49 13 43

Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі ім. Я.Купалы – філіял №3

Адрас: г. Полацк, вул. Марыненка, д. 42.

Тэл.: 8 (0214) 77 19 98

Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі-філіяла №8

Адрас: г. Полацк, вул. Зыгіна, д. 55.

Тэл.: 8 (0214) 74 90 05

Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі імя Алеся Савіцкага – філіял №9

Адрас: г. Полацк, вул. Дзяржынскага, д. 52а.

Тэл.: 8 (0214) 77 92 53

Публічны цэнтр прававой інфармацыі Ветрынскай гарпасялковай бібліятэкі-філіяла №2

Адрас: гп. Ветрына-2, вул. Леніна, д. 41.

Тэл.: 8 (0214) 43 35 20

Публічны цэнтр прававой інфармацыі Фарынаўскай бібліятэкі-філіяла №22

Адрас: Полацкі раён, в. Фарынава, вул. Цэнтральная д. 1а.

Тэл.: 8 (0214) 43 50 21

Рэсурсы публічнага цэнтра прававой інфармацыі

Публічны Цэнтр прававой інфармацыі дае грамадзянам свабодны доступ да прававой інфармацыі, якая змяшчаецца ў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсах: інфармацыйна-пошукавай сістэме «ЭТАЛОН», інтэрнэт-рэсурсах прававой тэматыкі, друкаваных і электронных выданнях. 

Інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН» дазваляе атрымаць хуткі доступ да афіцыйнай прававой інфармацыі, матэрыялаў судовай і іншай правапрымяняльнай практыкі, навуковых і практычных артыкулаў па праве, юрыдычным слоўніку, а таксама да навін заканадаўства.

Тэксты ўсіх прававых актаў, якія змяшчаюцца ў ІПС «ЭТАЛОН», прадстаўлены ў актуальным стане.

У складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН» распаўсюджваюцца:

копія эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (уключае банкі даных «Заканадаўства Рэспублікі Беларусь», «Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Міжнародныя дагаворы»);

банкі даных: «Судовая практыка», «Формы дакументаў», «Правапрымяняльная практыка»;

тэматычныя банкі даных — падборкі прававых актаў, сістэматызаваныя па найбольш актуальных пытаннях розных сфер прававога рэгулявання.

  Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь — адзіная крыніца афіцыйнага апублікавання прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Змяшчае прававую інфармацыю, а таксама навукова-практычную, вучэбную, даведачную і іншую інфармацыю ў галіне права і прававой інфарматызацыі.

 Прававы форум Беларусі — афіцыйная пляцоўка ў інтэрнэце для публічнага абмеркавання праектаў прававых актаў. Прававы форум выкарыстоўваецца для правядзення прававых маніторынгаў, а таксама для збору прапаноў грамадзян па ўдасканаленні заканадаўства, устараненню калізій і прававой нявызначанасці.

 Дзіцячы прававы сайт – спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс, на якім простай мовай у займальнай і адаптаванай для ўспрымання дзяцей і падлеткаў форме выкладзена карысная прававая інфармацыя для непаўналетніх (аб асабістай бяспецы, бяспецы ў інтэрнэце; рэкамендацыі па аказанні першай медыцынскай дапамогі; парады псіхолагаў; рэкамендацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў і  т.п.).

Друкаваныя выданні прававой тэматыкі:

Неперыядычныя друкаваныя выданні НЦПІ (Канстытуцыя і кодэксы Рэспублікі Беларусь, зборнікі нарматыўных прававых актаў і каментаваныя выданні, выданні серыі «Прававая бібліятэка НЦПІ»), іншыя выданні прававой тэматыкі;

Перыядычныя выданні прававой тэматыкі (навукова-практычны часопіс «Право.by», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 4. Правазнаўства», «Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. Д Экономические и юридические науки», «Государственный контроль: анализ, практика, комментарии», «Законность и правопорядок» «Интеллектуальная собственность в Беларуси», «Налоги Беларуси», «Отдел кадров», «Предварительное расследование», «Проблемы управления», «Трудовое и социальное право», «Юрист», «Юстиция Беларуси»).

Паслугі публічнага цэнтра прававой інфармацыі

Прадастаўленне свабоднага доступу да эталоннай прававой інфармацыі;

прадастаўленне поўнай інфармацыі аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсах ПЦПІ;

кансультацыйная дапамога ў пошуку крыніц прававой інфармацыі;

выдача дакументаў з фонду ПЦПІ для часовага карыстання.

Прававая асвета ў ПЦПІ (узаемадзеянне з органамі ўлады, сацыяльнымі партнёрамі па пытаннях прававой асветы грамадзян, праекты ПЦПІ)

Супрацоўнікі ПЦПІ арганізуюць юрыдычныя кансультацыі рознай тэматыкі сумесна з Натарыяльнай канторай Полацкага раёна і г. Полацка, аддзелам загс Полацкага райвыканкама, юрыдычнай кансультацыяй г. Полацка. Правядзенне кансультацый садзейнічае папулярызацыі работы ПЦПІ сярод насельніцтва.

Праводзіцца работа па праграме прававой асветы: «Правовая грамотность молодежи». Мэта праграмы: фарміраванне ў вучняў высокага ўзроўню грамадзянскай культуры і прававых ведаў (Тэрмін рэалізацыі 2022-2024 гг.).

Праводзяцца мерапрыемствы для вучняў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Навіны публічнага цэнтра прававой інфармацыі

У публічным цэнтры прававой інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Ф.Скарыны праходзяць бясплатныя кансультацыі натарыуса. У ходзе бясплатнага кансультавання грамадзяне, якія звярнуліся, могуць атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса, у тым ліку наконт афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў, пасведчання дагавораў адчужэння транспартных сродкаў і інш. інфармацыя і папярэдні запіс па тэлефоне: 46-34-51.

Рэжым працы ПЦПІ і кантактная інфармацыя

Публічныя цэнтры прававой інфармацыі Полацкага раёна

Публічны цэнтр прававой інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Ф. Скарыны

Адрас: г. Полацк, вул. Гогаля, д. 15

Тэл.: 8 (0214) 46 34 51

Гадзіны працы: з 10.00 да 19.00

Субота-нядзеля з 10.00 да 18.00

Выхадны – пятніца.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі дзіцячай бібліятэкі ім. Л.М. Талстога – філіял №1

Адрас: г. Полацк, вул. Свярдлова, д. 17

Тэл.: 8 (0214) 46 26 33

Гадзіны працы: з 10.00 да 19.00

Выхадны – нядзеля.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі ім. А.І. Герцэна – філіял №2

Адрас: г. Полацк, вул. Касманаўтаў, д. 69

Тэл.: 8 (0214) 49 13 43

Гадзіны працы: 10:00 – 19:00

Выхадны дзень: нядзеля.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі ім. Я.Купалы – філіял №3

Адрас: г. Полацк, вул. Марыненка, д. 42

Тэл.: 8 (0214) 77 19 98

Гадзіны працы: з 10.00 да 19.00

Выхадны – нядзеля.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі-філіяла №8

Адрас: г. Полацк, вул. Зыгіна, д. 55

Тэл.: 8 (0214) 74 90 05

Гадзіны працы: з 10.00 да 19.00

Выхадны – нядзеля.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі бібліятэкі імя Алеся Савіцкага – філіял №9

Адрас: г. Полацк, вул. Дзяржынскага, д. 52а

Тэл.: 8 (0214) 77 92 53

Гадзіны працы: з 10.00 да 19.00

Выхадны – панядзелак.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі Ветрынскай гарпасялковай бібліятэкі-філіяла №2

Адрас: гп. Ветрына-2, вул. Леніна, д. 41

Тэл.: 8 (0214) 43 35 20

Гадзіны працы: з 10.00 да 19.00. Абед з 14.00 да 15.00

Выхадны — нядзеля, панядзелак.

Публічны цэнтр прававой інфармацыі Фарынаўскай бібліятэкі-філіяла №22

Адрас: Полацкі раён, в. Фарынава, вул. Цэнтральная д. 1а

Тэлефон: 8 (0214) 43 50 21

Гадзіны працы: 9:00–19:00. Абед з 14.00 да 15.00

Выхадны — нядзеля, панядзелак.