Сіла дзяцінства
12 верасня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы была праведзена літаратурная гутарка “Сіла дзяцінства”, прысвечаная 190-годдзю з дня нараджэння Льва Талстога для вучняў ДУА “Сярэдняя школа №8”, 2Б класа.
Бібліятэкар расказала школьнікам пра цікавыя факты з біяграфіі вядомага рускага пісьменніка.
Дзеці даведаліся, што бацькі Льва Мікалаевіча памерлі, калі ен быў зусім маленькі. Яго выхаваннем займаліся родныя.
Літаратурны дэбют Талстога — аўтабіяграфічная аповесць “Дзяцінства”.
Вучыўся будучы пісьменнік ва ўніверсітэце, але ж вырашыў кінуць вучобу, так і не атрымаўшы дыплома. Захапіўся ідэяй ваеннай службы, разам са старэйшым братам паехаў на Каўказ. Маладому чалавеку хацелася праверыць сябе на адвагу, а таксама паглядзець сваімі вачыма, што такое вайна. Ордэн “За адвагу” ен атрымаў, а вайна яму не спадабалася.
Ён вярнуўся ў свой радавы маёнтак Ясная Паляна і вырашыў адкрыць для сялянскіх дзяцей асаблівую школу. Школа была бясплатная, у ёй не было цялесных пакаранняў, дзеці па свайму жаданню прыходзілі на заняткі, іх ніхто не прымушаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі адчувалі сябе свабодна і весела.
Каб адчуць атмасферу талстоўскай школы, бібліятэкар правяла з дзецьмі гульню “Грыбнікі”, потым яны адгадвалі загадкі, глядзелі мультфільмы “Прыжок” і “Лев и собачка” па апавяданнях юбіляра, а напрыканцы сустрэчы адбылася яшчэ адна гульня — “Залатыя вароты”.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.







