Каляндар вынаходак
4 лютага бібліятэку імя Я. Купалы – філіял № 3 наведалі вучні 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.
Увазе юных чытачоў быў прадстаўлены каляндар вынаходак “Pro-науку”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня беларускай навукі, які традыцыйна адзначаецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю студзеня.
Спачатку вучні паспрабавалі даць азначэнне тэрміну “навука”. Пасля гэтага бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з вядомымі беларускімі навукоўцамі XVII–XIX стст. Сярод іх: К. Семяновіч, К. Лышчынскі, І. Капіевіч, С. Полацкі, С. Юндзіл, Я. Карскі.
Вучні даведаліся, што некаторыя навукоўцы апярэдзілі свой час. Напрыклад, К. Семяновіч у сваёй кнізе “Вялікае майстэрства Артылерыі” распрацаваў і стварыў шматступенчатую ракету, вынайшаў стабілізатары тыпу “дэльта”, а К. Лышчынскі напісаў трактат “Аб неіснаванне Бога” за які быў пакараны ўладай смерцю.
І. Капіевіч – стварыў адзін з першах падручнікаў па падручнікі па арыфметыцы. Таксама вучні даведаліся, што С. Полацацкі быў настаўнікам дзяцей рускаца цара і спецыяльна для іх стварыў “Азбуку языка славнска…”. Школьнікі на ўласныя вочы ўбачылі фотаздымкі старонак старажытнай азбукі. Таксама дзеці атрымалі магчымасць прачытаць старажытныя словы.
Пасля Азбукі С. Полацкага вучні пазнаёміліся з кнігамі С. Юндзіла па батаніцы. Вучні ўбачылі, што расслінны свет XIX ст. не адрозніваўся ад сучаснага.
Пасля гэтага вучні пазнаёміліся з працай Я. Карскага “Беларусы”. Дзеці даведаліся, што гэта праца мела вялікая значэнне для сучаснікаў Я. Карскага.
У канцы мерапрыемства бібліятэкар паразмаўляла з маленькімі гасцямі пра адукацыю. Бібліятэкар расказала школьнікам, што раней далёка не ўсе жадаючыя маглі атрымаць добрую адукацыю. Таксама вучні даведаліся, што навучальная праграма мінулага крыху нагадвала сучасную: сучасныя вучні, як і іх “папярэднікі”, вывучаюць замежную мову, матэматыку, вучацца граматна пісаць і размаўляць. Падрыхтавала Рудакова Н. М.








