Тэматычная сустрэча
10 чэрвеня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 адбылася тэматычная сустрэча “У гасцях у Лесавіка”.
Прысутнічалі выхаванцы летняга школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.
Сустрэча атрымалася вельмі насычанай. Хлопчыкі і дзяўчынкі разгадвалі крыжаванку, адказвалі на пытанні віктарыны, узгадвалі правілы бяспечных паводзін у лесе. Пасля гэтага дзеці паглядзелі мультфільм з якога яны атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра лес. Пасля мультфільма дзеці адказалі на пытанні па зместу.
У канцы мерапрыемства дзеці пагулялі у гульню “Alias”. Гульня прадэманстравала, што хлопчыкі і дзяўчынкі маюць добры слоўнікавы запас.
Адказная: Рудакова Н. М.








