Полацк, які мы любім

18 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 быў праведзены майстар-клас “Полацк, які мы любім…”.

На мерапрыемства былі запрошаны дзеці са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка”.

Полацк – старадаўні горад беларускай зямлі, сапраўдны музей пад адкрытым небам. Прайшлі стагодзі, але не згасла слава горада. Да нашых часоў захаваліся археалагічныя і архітэктурныя помнікі.

У пачатку сустрэчы хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бібліятэкарам адправіліся ў падарожжа ў часе, зазірнулі ў далёкае мінулае: успомнілі аб знакамітых земляках, аб цікавых падзеях, якія адбываліся ў нашым горадзе. Шмат прыгожых гарадоў, але для нас самы любімы і прыгожы наш Полацак.

У другой частцы сустрэчы бібліятэкар прапанавала дзецям зрабіць сумесную аплікацыю, прысвечаную нашаму гораду. Было прынята рашэнне аб тым, што цэнтральнай фігурай будзе з’яўляецца Сафійскі сабор. Дзеці з задавальненнем стваралі з каляровага кардону дамы, дрэвы.

Затым усе разам думалі як прыгожа і правільна размясціць на агульнай карціне свае нарыхтоўкі.  Сумесная творчая дзейнасць не толькі яднае, але і ўзбагачае эмоцыі, дае магчымасць разважаць і фантазіяваць. Было вельмі цікава!

У выніку атрымаўся выдатны падарунак нашаму роднаму гораду! Адказная: Татарчук Н. В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий