Ёсць краіна Чыталія

20 кастрычніка ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 прайшла карусель літаратурная “Ёсць краіна Чыталія…”.

Літаратурная карусель прайшла у межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова”. Прысутнічалі вучні 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў цікавае і займальнае падарожжа ў краіну кніг Чыталію.

У горадзе “Кнігаградзе” дзеці пазнаёміліся з новымі кнігамі ў час агляду “Цуда-кнігі”.

У горадзе “Казак” хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у конкурсе “Адгадай казку” і склалі “Казачную азбуку”.

Затым дзеці трапілі ў горад “Загадак”, дзе іх чакала забава “Гуляюць у хованкі загадкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі  з вялікім задавальненнем знаходзілі і адгадвалі загадкі.

У горадзе “Знаўцаў” дзеці праявілі кемлівасць і ўвагу ў час конкурсаў: “Карагод скорагаворак”, “Мудрыкі” і “Назаві па-беларуску”.

Весела, цікава і з добрым настроем прайшлі гульні: “Сказы-жартаўнікі”, “Грыбная палянка” і “Незвычайная рыбалка” у горадзе “Забаў”.

Апошнім быў горад “Кнігалюбаў”. Дзеці прачыталі вершы, назвалі свае любімыя кнігі, успомнілі “Правілы карыстання кнігай”.

Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий