Этнаграфічная вандроўка
1 снежня вучні 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 10 ім. Ул. Азіна” завіталі ў дзіцячую бібліятэку ім. Л. Талстога – фiлiял № 1.
Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі іх адправіцца ў этнаграфічную вандроўку “Беларуская хата дзівосамі багата”.
Трэба ведаць – сэрца просіць,
Як дзядам, бацькам жылося…
Як сахой даўней аралі,
Як смыком зямлю бярлялі,
Як з сявалкі збожжа-зерне
Рассявалі чорнай жменяй…
Трэба ведаць, што зазналі,
Як на пана працавалі…
Трэба ведаць і пра тое,Апраналі што? Якое?..
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з сялянскім побытам нашых продкаў, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце. Дзеці даведаліся (а некаторыя і ўпершыню ўбачылі), што такое маслабойка, пранік, павук, калаўрот, качалка, валок, прасніцаі іншыя рэчы.
Усю вандроўку суправаджалі слайды прэзентацыі, відэаролікі аб побыце беларускага селяніна. З зачараваннем праслухалі вучні урывак калыханкі Н. Фауставай “Гушкі”.
Пазнаёміліся вучні і з традыцыйнай вопраткай беларусаў, тканінамі, абуткам. Вельмі спадабалася вучням насіць карамысла з вёдрамі вады. З ахвотай дзеці выконвалі заданні на мальбертах: “Перакладзі назвы прылад працы”, “Суаднясі адзенне і фота”, “Сцёртыя літары”.
Самым цікавым для рабят стаў конкурс “Патанчым разам”, у ходзе якога яны дзяліліся на пары, кожнай з якой быў дадзены пэўны рух для пастаноўкі танца.
Дзеці весела і яскрава танцавалі пад песню “Лявоніха”. На працягу свята панаваў пазітыўны настрой і дзеці даведаліся шмат цікавага.









