Мая радзіма, я твой абаронца
23 лютага ў Сільніцкай бібліятэцы-музеі этнаграфіі адбылася сустрэча “Мая радзіма, я твой абаронца”.
З прыемным хваляваннем бібліятэкары сустракалі паважаных гасцей – ветэранаў Полацкай ветэранскай арганізацыі на чале са старшынёй Муравей Галінай Пятроўнай.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі старшыня Вароніцкага с/с Рудзёнак Павел Фёдаравіч, дырэктар Вароніцкай школы Свірко Ала Іванаўна і мясцовы карэспандэнт Кляпацкі Анатолій Іванавіч.
Спачатку госці пазнаёміліся з музеям, а потым за цікавай размовай частаваліся традыцыйнай беларускай ежай.
Вечар быў напоўнены яркімі ўспамінамі, кранальнымі вершамі і шчырымі эмоцыямі. З цёплымі словамі падзякі ўдзельнікі мерапрыемства пакідалі бібліятэку-музей.







