Літаратурны вечар «Палеская ластаўка»
16 кастрычніка ў канферэнц-зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.Скарыны прайшоў літаратурны вечар «Палеская ластаўка», які быў прымеркаваны да Дня маці.
Навучэнцам Полацкага каледжа УА «ВДУ імя П.М.Машэрава» было расказана пра жыццё і творчасць беларускай паэткі Палесся – Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц, паказаны невялікі дакументальны фільм і прадстаўлены музычныя кампазіцыі, пакладзеныя на яе вершы.
Вядучымі мерапрыемства былі арганізаваны дзве інсцэніроўкі «Першы верш» і «Ягадны хутар». У першай інсцэніроўцы ўдзел прымалі самі вядучыя, а ў другой – навучэнцы каледжа.
А каб лепей пазнаёміцца з творчасцю Я.Янішчыц, навучэнцам было прапанавана выйсці на імправізаваную сцэну і прачытаць такія вершы, як «У бабулі Паланеі», «Яшчэ мяне зусім няма», «Каліна зімы», «Мамчына сіла», «Радзіма», «Ягадны хутар» і ўрыўкі з аднайменнай паэмы. Напрыканцы мерапрыемства навучэнцаў чакаў салодкі прыз са скруткам, у якім быў невялікі верш як успамін пра беларускую паэтку Я.Янішчыц і літаратурную гасцёўню «Палеская ластаўка».














