Электронны зварот

БЕЛ  |  РУС

Інфармуем, што з 2 студзеня 2023 года ажыццёўлен пераход дзяржаўных органаў і арганізацый да прымянення дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (звароты.бел) (далей – сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўную ўстанову культуры «Полацкая раённая цэнтралізаваная сістэма» з дапамогай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў і падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцяў, прадугледжаных артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь № 300-З ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (далей – Закон).

Электронныя звароты падаюцца ў парадку, устаноўленым артыкулам 25 гэтага Закона.

Для падачы звароту ў сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў варта зайсці на галоўную старонку сайта або ў асабісты кабінет і націснуць на кнопку «падаць зварот».

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий