Літаратурная сустрэча «Падарожжа ад дзядзькі Ягоўдзіка»

12 сакавіка ў бібліятэцы-філіяле № 8 у рамках святкавання Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі была праведзена літаратурная сустрэча «Падарожжа ад дзядзькі Ягоўдзіка», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.  На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДУА «Сярэдняя школа №16 г.Полацка».

У.І.Ягоўдзік – вядомы беларускі пісьменнік, аўтар многіх пазнавальных кніг, шчыры абаронца ўсяго жывога на зямлі.

Дзяцей чакалі «Займальныя вандроўкі са звярамі і птушкамі» па кнізе «Лясныя таямніцы». Кніга напісана для дзяцей цікава, займальна, даступна, мае проста фантастычныя фотаздымкі. Дзеці сустрэліся з рознымі звярамі, птушкамі беларускіх лясоў на старонках кнігі, з цікавасцю ўдзельнічалі ў віктарыне. Прэзентацыя толькі ўзмацніла ўражанне ад кнігі.

Пазнаёміліся дзеці і з кнігай «Год-карагод». Піша Ягоўдзік і пра птушак, і пра расліны, і пра дрэвы. Шмат цікавага даведаліся і пра кветкі, і пра ягады, і пра грыбы, таксама паглядзелі два невялічкія відэафільмы пра маліны ды лісічкі. Вучняў чакала і забаўляльная праграма, у якой удзельнічалі ўсе жадаючыя: дапішы параўнанні; зялёныя загадкі; конкурс красвордаў.

«Шлях Рагвалода» – так называецца яшчэ адна кніга на гістарычную тэму, прысвечаную нашаму мінуламу. У кнізе размешчаны «Аповесць пра князёўну Рагнеду», «Аповесць пра Ўсяслава Чарадзея».

Дзеці падзяліліся ўражаннямі ад кніг Ягоўдзіка, задумаліся над пытаннем, чаму вучаць яго творы.

Кнігі пісьменніка – гэта зварот да ўсіх, каб кожны і ўсе мы разам навучыліся шанаваць і берагчы родную прыроду штодзённа і з адказнасцю. Тады прырода яшчэ не раз здзівіць, падорыць шмат запамінальных сустрэч, калі мы да яе будзем ставіцца спагадліва, з дабром.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий