Літаратурны квіз «Гэта мова твая і мая…родная, беларуская»
24 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы імя Л.М.Талстога адбыўся літаратурны квіз «Гэта мова твая і мая…родная, беларуская». Удзел у гульні прымалі 2 каманды: «Мір» і «Свет» – рабяты, якія наведваюць падчас канікул школьны лагер ДУА «Сярэдняя школа №10 ім. Ул.М.Азіна».
З уступным словам перад удзельнікамі выступіла бібліятэкар і адзначыла, што «родная мова – гэта вялікі народны скарб, яе трэба ведаць і вывучаць». Квіз пачаўся з размінкі, потым былі конкурсы: «Лесвіца», «Эрудыт», «Хто больш», «Чужое слова», а таксама конкурс капітанаў «Веру – не веру».
Па выніках гульні перамогу атрымала каманда «Свет», але ж усе рабяты вялікія малайцы, актыўна працавалі і выдатна праявілі свае здольнасці.
Пасля мерапрыемства дзеці мелі магчымасць прыняць удзел у майстар-класе па вырабу пано «Душа белорусской женщины». Хлопчыкі і дзяўчынкі зрабілі свой варыянт лагатыпу да Году беларускай жанчыны: партрэт аздобілі рамонкамі і васількамі, валасы зрабілі з папяровых стужак у колерах беларускага сцягу.















