Мазаіка гульняў «Дзівосны свет славутага казачніка»

13 мая ў бібліятэцы імя Янкі Купалы-філіял № 3 у межах творчай праграмы па папулярызацыі нацыянальнай культуры, мовы, літаратуры «Далучыць да роднага слова» прайшла мазаіка гульняў «Дзівосны свет славутага казачніка», прымеркаваная да 115-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі. На ёй прысутнічалі навучэнцы 3 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №8 г. Полацка».

Васіль Вітка (Цімох Васільевіч Крысько) – класік беларускай дзіцячай літаратуры, адзін з выдатнейшых дзіцячых пісьменнікаў нашай краіны. Сапраўдную вядомасць ён набыў у дзіцячай літаратуры як паэт-казачнік. Амаль дваццаць гадоў Васіль Вітка аддаў выхаванню дзяцей як рэдактар часопіса «Вясёлка». Першую вершаваную казку «Вавёрчына гора» паэт надрукаваў у далёкім 1948 годзе.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць выдатнага дзіцячага паэта-казачніка Васіля Віткі, пазнаёміла з яго цудоўнымі кнігамі: «Чытанка-маляванка», «Урокі роднага слова», «Дом, дзе жывуць словы» і іншымі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі паспяхова адказалі на пытанні віктарыны «Чарадзейная краіна Васіля Віткі», весела прайшоў конкурс «Загадкі дзеда Васіля», дзе дзеці праявілі кемлівасць і адгадалі ўсе загадкі. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні «Колеры вясёлкі». Дзеці называлі на кожны колер вясёлкі беларускія словы. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі разгадалі крыжаванку-рыфмаванку «Вясёлка» і выканалі заданне «Рэбусы-загадкі ад Васі Вясёлкіна».

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий