Філіял №1 — Дзіцячая бібліятэка імя Л. Талстога
Гісторыя дзіцячай бібліятэкі ім. Л. М.Талстога пачалася ў 1948 годзе. Нават у гэты цяжкі час у паўразбураным горадзе ўлады вырашылі паклапаціцца пра дзяцей і адкрыць для іх бібліятэку па вуліцы Леніна, у гістарычным будынку – доміку Пятра І. І першым бібліятэкарам у ёй была Чайкоўская Галіна Іванаўна. У розны час загадчыкамі бібліятэкай былі Карзо Ніна Аляксееўна, Сушчына Раіса Рыгораўна, Карынеўская Наталля Станіславаўна. Пад іх кіраўніцтвам бібліятэка расла, мацнела, пераязджала, пашыралася, папаўнялася новымі кнігамі і сучасным абсталяваннем. Але ва ўсе часы работнікі бібліятэкі імкнуліся цалкам задаволіць інтарэсы і запыты чытачоў і стварыць для іх утульную і добразычлівую атмасферу.
Сёння дзіцячая бібліятэка імя Л. М. Талстога:
- займае рэканструяванае прасторнае светлае памяшканне плошчай 344 кв. метры.;
- мае абанемент, 2 чытальныя залы і пакой для масавых мерапрыемстваў;
- да паслуг чытачоў 2 кампутары, відэа-і DVD-плэер, тэлевізар, ксеракс і сканер.
У год бібліятэка абслугоўвае 4 800 чытачоў, пачынаючы з дашкольнікаў і заканчваючы пенсіянерамі. Колькасць наведванняў – 31 000. Кнігавыдача складае – 82 000.
Фонд бібліятэкі налічвае каля 37 000 асобнікаў, у тым ліку 309 — на электронных носьбітах. Мы выпісваем 7 найменняў газет і 32 найменні часопісаў.
Бібліятэка супрацоўнічае з сярэднімі школамі №1, №9, №10; гарадскімі гімназіямі №1 і №2; дзіцячымі садамі №24, №14, №15, №17 і №9, аддзяленнем дзённага знаходжання дзяцей-інвалідаў і дзіцячым сацыяльным прытулкам.






