Аддзел фарміравання бібліятэчнага фонду

БЕЛ  |  РУС

Аддзел фарміравання бібліятэчнага фонду быў створаны ў снежні 1978 года і існуе пры цэнтральнай бібліятэцы для фармавання адзінага фонду ЦБС. У функцыі аддзела ўваходзіць:

  • планаванне камплектавання і яго ажыццяўленне;
  • удзел у вывучэнні складу і выкарыстанні адзінага фонду;
  • пераразмеркаванне літаратуры;
  • кампютарны ўлік новых паступленняў і іх размеркаванне паміж структурнымі падраздзяленнямі ЦБС;
  • выключэнне з уліковых дакументаў выданняў, адабраных да спісання;
  • выяўленне і папаўненне прабелаў у камплектаванні шляхам кнігаабмену, пакупкі адсутных выданняў, прыняцце дароў;
  • адлюстраванне зместу фондаў бібліятэк у сістэме каталогаў і картатэк;
  • афармленне штогадовай падпіскі на перыядычныя выданні;
  • праца з рэгістрацыйнай картатэкай перыядычных выданняў;
  • правядзенне планавай праверкі фонду структурных падраздзяленняў ЦБС;
  • праца па афармленні заказаў МБА;
  • сістэматызацыя дакументаў на рускай, беларускай і замежных мовах.