Будь внимателен всегда

3 лістапада ў дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы была праведзена гутарка «Будь внимателен всегда, и не случится с тобой беда!». На ёй прысутнічалі дзеці са школьнага лагера СШ №8.

Спачатку гутаркі школьнікам была прапанавана сітуацыя «Адзін дома». Яны актыўна адказвалі на пытанні пра тое, якія прадметы і няправільныя дзеянні могуць выклікаць небяспечныя сітуацыі.

З вялікай цікавасцю прымалі ўдзел у гульнях «Небяспечна-бяспечна», «Даскажы слоўца», «Дазваляецца-забараняецца». Спадабаліся і дынамічныя паўзы «Я дома», «Я згубіўся», у якіх дзеці з задавальненнем выконвалі рухі па тэксце і адначасова замацоўвалі правілы бяспечных паводзін. У сітуацыях «Адзін на вуліцы. Незнаёмы чалавек », “Дарога” дзецям былі прапанаваны праблемныя пытанні аб тым, як паводзіць сябе з незнаёмцамі. Каманда дзяўчынак і каманда хлопчыкаў дружна дапамагалі адзін аднаму знаходзіць правільныя адказы.

Са здзіўленнем і цікавасцю дзеці ўспрынялі інфармацыю аб тым, што многія добра знаёмыя ім казкі могуць навучыць правільна паводзіць сябе ў складанай сітуацыі. Пры правядзенні конкурсу «Казачная бестурботнасць» вядучая паказвала карткі з выявай герояў вядомых казак, а дзеці вызначалі, у якой небяспечнай сітуацыі апынуўся герой і чаму гэта адбылося. А гульня «Хто дапаможа?» спрыяла замацаванню ведаў пра нумары службаў, якія аказваюць дапамогу ў цяжкіх сітуацыях. Дзеці, запрошаныя на сцэну, паказвалі карткі з нумарам службы, па якому неабходна патэлефанаваць казачнаму герою, які трапіў у бяду. У заключэнне гутаркі вядучая прапанавала даведацца, як сучасныя казачныя героі паводзяць сябе ў небяспечных сітуацыях. Дзеці з вялікай цікавасцю глядзелі мультфільмы «Смешарики. Азбука безопасности ».

Адказная: Трафімава М. А.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий