Ведай роднае слова

21 лютага ў бібліятэцы імя Янкі Купалы — філіял № 3 прайшоў інтэлектуальны марафон “Ведай роднае слова!” (да Міжнароднага дня роднай мовы).

Прайшоў інтэлектуальны марафон у межах індывідуальнага творчага плана па папулярызацыі беларускай кнігі “Далучыць да роднага слова”. Прысутнічалі выхаванцы школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Полацка”.

Родная мова, матчына мова. Гэтак шаноўна і ласкава называюць беларусы свой неацэнны духоўны набытак. Беларускі народ мае багатую скарбніцу вершаў, апавяданняў, казак і іншых твораў. Выдатныя пісьменнікі Беларусі ўмела перадалі любоў да Радзімы, прыгажосць беларускай прыроды, цікавы жывёльны свет. Яны захавалі і данеслі да нас родную мову.

Вядомы беларускі пісьменнік Якуб Колас выказаў мудрыя думкі: “Роднае слова – гэта крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”.


У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі актыўны ўдзел у гульнях: “Карагод загадак”, “Слоўнікавая скарбонка” і “Рыфмаванка-забаўлянка”. Вучні адгадалі цікавыя загадкі, растлумачылі сэнс беларускіх слоў і дапоўнілі радкі любімых вершаў. Весела і з добрым настроем прайшла забава “Вясёлыя ўсмешкі” і віктарына “Казачная карусель”.

Затым хлопчыкі і дзяўчынкі разгадалі крыжаванку “Родная мова” і выканалі заданне “Мудрыя дарадцы”. Веды і кемлівасць спатрэбіліся для пяціхвілінкі эрудытаў “Знаўцы мовы”. Дзеці паспяхова адказалі на разнастайныя складаныя пытанні.

У час конкурса чытальнікаў “Вершаваныя пацеркі” вучні з вялікім задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў пра Радзіму і родную мову.


У канцы мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай “Родная мова, цудоўная мова!”. Адказная: Ляўшыцкая І. П.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий