Агні Айчыны.
12 красавіка ў бiблiятэцы iмя Янкi Купалы — філіял № 3 адбылася чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцінай “Агні Айчыны”.
Удзельнікамi гасцінай традыцыйна сталi выхаванцы Полацкага кадэцкага вучылішча. Увазе кадэтаў быў прадстаўлены праваслаўны часопіс “Пасха – ад старажытнасці да нашых дзён», у межах якога бібліятэкар Прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці г. Наваполацка Алена Шчукіна правяла майстар-клас «Пасхальная песня».
Напачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй і традыцыямі свята. Пасля гэтага Алена Штукiна выканала песню сваю новую песню “Хрыстос Уваскрос».
Затым кадэты самастойна выканалі песню. Усім удзельнікам майстар-класа ад імя Прыхода храма Святога Архангела Міхаіла г. Наваполацка былі перададзены салодкія падарункі.