Першы дзень абласнога марафону ”Размаўляй і натхняй“

19 лютага бібліятэкі-філіялы дзяржаўнай ўстановы культуры ”Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма“ пачалі праводзіць мерапрыемствы ў рамках абласнога марафону  ”Размаўляй і натхняй“.

У бібліятэцы імя А.І.Герцэна-філіял №2 пачалі дзейнічаць кніжныя выставы: для дарослага чытача – ”Чытаем беларускую літаратуру“ , а для дзіцячага чытача – ”Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!“. На працягу дня ў бібліятэцы праходзіла гульня ў словы ”Знайдзі адпаведнае слова“. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі чытачам праверыць сваё веданне роднай мовы і знайсці адказы на заданні. Удзельнікам трэба было перакласці словы на картках з рускай мовы на беларускую мову і знайсці адпаведную картку. Таксама чытачам былі прапанаваны рэчы, якія трэба было назваць па-беларуску. Тыя, хто не ведаў адказ, маглі адшукаць назву на картцы. Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Ф.Скарыны з 19 лютага пачалі праводзіць віктарыну ”Знаўцы роднай мовы“ для ўсіх чытачоў, якія жадаюць праверыць веды беларускай мовы.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий