Куточак зямлі, што радзімай завём

17 верасня супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ім. Л. М. Талстога – фiлiял № 1 арганізавалі работу дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўкі “Куточак зямлі, што радзімай завём”.

У рамках літаратурна-музычнай кампазіцыі “Под небом единым”, падрыхтаванай дзяржаўнай установай культуры “Полацкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” да Дня народнага адзінства.

І дарослыя, і дзеці маглі праверыць узровень валодання роднай беларускай мовай, адказваючы на пытанні фота-віктарыны “Кветкі – сонцавы дзеткі”. Яна прадугледжвала адгадванне загадак, суаднясенне фотаздымка з назвай кветак на рускай і беларускай мовах.

Збіралася чарга, каб прыняць удзел у майстар-класе “Беларускае золота”. Падчас яго бібліятэкары паказвалі, як зрабіць з папяровых палосак жытневы колас, а таксама склеіць васількі і аб’емныя кветкі маку.

Шмат хлопчыкаў і дзяўчынак пажадалі прыняць ўдзел у флэшмобе далонек “Мы разные, но мы вместе”. Прыклейваючы рознакаляровыя адбіткі сваіх далонек на цуда-дрэва (кожны колер – літаратурныя перавагі дзяцей: чырвоны – казкі, жоўты – вершы, зялёны – прыгоды, ружовы – дэтэктывы), дзеці яшчэ раз даказвалі, што ўсе яны розныя по ўзросце, любяць чытаць розныя кнігі, але іх аб’ядноўвае бібліятэка.

Свой талент рабяты змаглі праявіць размалёўваючы maxi-карціну “Мы малюем шчасце”.

Да новых сустрэч на паэтычных оpen-air “Стихи над городом»” у наступным годзе!

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий