Святочны канцэрт

6 сакавіка настаўнікі ДУА “Сярэдняя школа № 8” запрасілі бібліятэкараў на святочны канцэрт, прысвечаны Дню жанчын.

Бібліятэка імя Янкі Купалы — філіял № 3 супрацоўнічае з установамі адукацыі мікрараёна Марыненка.

У цёплай святочнай атмасферы ад вучняў малодшых класаў гучалі кампліменты і добрыя словы ў адрас мам і бабуль. Яркімі і запамінальнымі нумарамі сталі песні і вершы пра маці.

Таксама ў гэты дзень па просьбе выхавацеля Пракаповіч Вольгі Дзмітрыеўны для групы падоўжанага дня 1 “Г” класа бібліятэкары правялі майстар-клас “Весенний букет”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з дапамогай вядучай зрабілі падарунак сваім мамам – святочную паштоўку.

Адказныя: Татарчук Н. В., Крупіна Г. Г.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий