Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел (далей – ІБА) – структурнае падраздзяленне цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Ф.Скарыны (далей – бібліятэкі), якое ажыццяўляе інфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўванне карыстальнікаў шляхам фарміравання і выкарыстання баз даных электроннага каталога і традыцыйных каталогаў і картатэк (алфавітны каталог, сістэматычны каталог і краязнаўчая картатэка).
Бібліёграфы ІБА апісваюць усе новыя перыядычныя выданні (часопісы і газеты), якія паступаюць у бібліятэку. Апісанне той ці іншай інфармацыйнай крыніцы ўяўляе сабой стварэнне папяровай карткі для традыцыйных каталогаў, занясенне артыкула ў электронны каталог.
Калі ў ІБА звяртаецца чытач з вызначаным запытам, бібліёграф складае спісак усіх падыходзячых пад запыт матэрыялаў (кнігі, артыкулы з часопісаў ці газет), дапамагае дакладней сфармуляваць запыт і тлумачыць, як карыстацца традыцыйнымі і электроннымі каталогамі.
Таксама ў ІБА працуе вiртуальная даведачная служба бібліятэкі, якая выконвае разавыя запыты выдаленых карыстальнікаў, звязаныя з пошукам інфармацыі ў электронным каталогу, які адлюстроўвае фонд бібліятэкі, з пошукам інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт, а таксама ў іншых крыніцах інфармацыі, да якіх ёсць доступ.
Важны від дзейнасці ИБА – краязнаўства. Праца накіравана на выяўленне, збіранне і распаўсюджванне ведаў аб Полацку і Полацкім раёне, зафіксаваных у розных крыніцах інфармацыі.
Таксама работнікі ІБА займаюцца падрыхтоўкай інфармацыйна-бібліяграфічных паказальнікаў, спісаў і іншых інфармацыйных матэрыялаў па краязнаўстве і актуальным тэмам. У ІБА сабраны фонд літаратуры на замежных мовах. Класіка літаратуры, кнігі па ўсіх галінах ведаў, дзіцячая і юнацкая літаратура, кнігі з 3D ачкамі, кнігі-панарамкі і размаўлялыя кнігі. Для чытачоў праходзяць розныя мерапрыемствы, выкарыстоўваюцца новыя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне.
У 2001 годзе пры бібліятэцы быў створаны публічны цэнтр прававой інфармацыі (далей – ПЦПІ). Мэта існавання ПЦПІ – развіццё і ўдасканаленне адзінай дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і афіцыйнай прававой інфармацыі, а таксама аказанне дапамогі ў навучальным працэсе па юрыдычных дысцыплінах выкладчыкам, студэнтам і вучням.
ПЦПІ – пункт свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі, створаны для забеспячэння фарміравання прававых ведаў, навыкаў правамернага павядзення, паважлівых адносін да права і садзейнічання правядзенню мерапрыемстваў па прававой асвете грамадзян. Задачамі ПЦПІ з’яўляюцца:
арганізацыя свабоднага доступу грамадзян да эталоннай прававой інфармацыі;
фарміраванне фонду перыядычных і неперыядычных друкаваных і электронных выданняў, дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, якія змяшчаюць эталонную прававую інфармацыю, матэрыялаў навукова-практычнага характару, якія садзейнічаюць поўнаму і адэкватнаму ўспрыманню грамадзянамі іх праваў і абавязкаў;
выкарыстанне эфектыўных форм і метадаў бібліятэчнага, інфармацыйнага і даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ў мэтах фарміравання ў грамадзян прававых ведаў, навыкаў правамернага павядзення, паважлівых адносін да права.
У ПЦПІ любы чалавек мае доступ да афіцыйных прававых дакументаў. Тут сабрана ўся літаратура прававой тэматыкі і перыядычныя выданні па праве.






