Свет жывёл — дзівосны свет
4 кастрычніка — Сусветны дзень жывёл. Гэтая дата дае магчымасць яшчэ раз звярнуць увагу людзей на гуманнае стаўленне да «братоў нашых меншых».
У дзіцячым аддзеле бібліятэкі імя Янкі Купалы для вучняў 4 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Полацка» была арганізавана і праведзена заапляцоўка «Свет жывёл — дзівосны свет».
Спачатку вядучая прапанавала гасцям разгадаць крыжаванку, каб даведацца, пра каго пойдзе гаворка на мерапрыемстве. Далей дзецям трэба было адгадаць загадкі, «рассяліць» жывёл па хатах, адгадаць, хто адправіў аб’яву ў «Лясную газету», вызначыць «Чый гэта партрэт».
З вялікай цікавасцю яны паглядзелі фільмы пра тое, як паводзяць сябе жывёлы ў натуральным асяроддзі пражывання. Кніжная выстава «Мы ўсе суседзі на планеце» дала магчымасць школьнікам пазнаёміцца з цікавымі кнігамі пра жывёл. Мерапрыемства атрымалася пазнавальным і прайшло на пазітыве.
Падрыхтавала: С.У. Спірыдовіч.