Гадзіна знаёмства “Добрым приятелям-журналопочитателям”

2 жніўня ў бібліятэцы імя Янкі Купалы – філіял № 3 для вучняў са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Полацка” была праведзена гадзіна знаёмства “Добрым приятелям-журналопочитателям”.
Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў с дзіцячымі часопісамі, якія паступаюць у нашу бібліятэку такімі, як “Вясёлка”, “Весёлый зоопарк”, “Волшебный”, “Юный спасатель” і г.д. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, што ў кожнага выдання ёсць сваё непаўторнае аблічча і стыль. Таксама часопісах ёсць шмат цікавай і карыснай інфармацыі, якая пашырае кругагляд.
У другой частцы сустрэчы для дзяцей была праведзена гульня-віктарына “Что? Где? Когда?”, пад час якой юныя чытачы акунуліся ў атмасферу вясёлага духу спаборніцтва.  Былі вызначаны пераможцы, якія атрымалі ганаровыя граматы!
Напрыканцы сустрэчы вядучая прапанавала дзецям праглядзець мультыплікацыйны фільм “Три Кота. Библиотека”.
Адказная: Татарчук Н.В.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий