Урок патрыятызму «То, что нас объединяет»

13 мая ў бібліятэцы-філіяле № 5 прайшоў урок патрыятызму «То, что нас объединяет», прысвечаны Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага Гімна Рэспублікі Беларусь. На урок былі запрошаны ўдзельнікі праекта «Натхненне».

Ва ўступнай частцы выявілася, што дзеці добра знаёмы з сімволікай нашай дзяржавы і правіламі паводзін на цырымоніі выканання Дзяржаўнага гімна РБ. Таму пасля выканання гімна школьнікі самі распавялі аб значэнні колераў нашага сцяга, аб элементах герба, якія адлюстроўваюць багацце культурных традыцый, быта і прыроды Беларусі. Свой расповед яны суправаджалі чытаннем вершаў на дадзеную тэматыку.
         У заключнай гутарцы было падкрэслена, што сімвалы нашай дзяржавы і гімн аб’ядноўваюць грамадзян нашай краіны. Павага да Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна – гэта павага да сваёй Радзімы, свайго народа, сваёй гісторыі, гэта ўдзячнасць юнага пакалення за сваё шчаслівае дзяцінства. Урок патрыятызму закончыўся праслухоўваннем урачыстага  выканання гімна Рэспублікі Беларусь.

Понравилась статья? Поделитесь ей с друзьями:

Добавить комментарий